7-8 жніўня вернікі з розных куткоў Палесся прыбылі ў санктуарый Маці Божай Лагішынскай на традыцыйныя ўрачыстасці прысвечаныя апецы Найсвяцейшай Панны ў цудоўнай выяве нябеснай Заступніцы Пінскай дыяцэзіі.
Ужо ад раніцы 7 жніўня з розных парафій дыяцэзіі ад Брэста да Гомеля нібыта ручайкамі прыбывалі вернікі-паломнікі у Лагішынскую святыню. Найбольш эмацыйным момантам, поўным духоўнага энтузіязму, сёлета, як і штогод, стаў уваход у санктуарый вялікіх пешых паломніцкіх груп з Баранавічаў і Бярозы, якія складаюцца перважна з моладзі. З малітвай і спевам маладыя пілігрымы з юнацкім натхненнем узносілі свае гарачыя сэрцы да нябеснага трону ласкі, просячы мацярынскага благаслаўлення і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы ў цудоўным Лагішынскім вобразе.
Вячэрнюю святую Імшу для пілігрымаў 7 жніўня цэлбераваў Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыя Андрэй Зноска. Іерарх запрасіў вернікаў асабліва маліцца аб пакліканнях да святарскага служэння і дзякаваць Богу за тых, хто адгукнуўся на Божы голас і ўжо крочыць шляхам рэалізацыі гэтага паклікання. Гамілію да вернікаў прамовіў ксёндз Юзаф Парфяновіч SAC, пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Івацэвічах. Святар заахвоціў вернікаў быць апосталамі веры і адважна сведчыць аб дзеянні Божай ласкі ў іх жыцці.
На заканчэнне Эўхарыстыі Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падзякаваў пілігрымам за сведчанне іх веры, малітву і трываласць. Асаблівыя словы падзякі былі скіраваныя да арганізатараў пешых пілігрымак і кіраўнікоў паломніцтваў. Бярозаўскую пілігрымку сёлета ўзначальваў ксёндз Юрый Страх SAC, вікарый парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе, а баранавіцкую пешую пілігрымку – ксёндз Віталій Міснікевіч, пробашч парафіі Святога Яна Паўла ІІ ў Баранавічах.
Пасля заканчэння вячэрняй літургіі, вялікае начное чуванне вернікаў у санктуарыі распачалося ад велічнай працэсіі вакол Лагішынскай святыні. Вернікі крочылі і маліліся са свечкамі ў руках – сімвалам Хрыста, а святары неслі копію цудоўнага вобразу Найсвяцейшай Панны Каралевы Палесся.
Пасля марыйнай працэсіі шматлікія маладыя вернікі сабраліся на адмысловы канцэрт праслаўлення Пана Бога, які быў падрыхтаваны каталіцкім музычным гуртом на чале з ксяндзом Аляксандрам Канановічам, пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі.
8 жніўня галоўную святую Імшу для пілігрымаў а 10.00 гадзіне ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Ва ўступным слове пастыр дыяцэзіі нагадаў вернікам, што сёлета Касцёл на Беларусі адзначае 35 гадавіну адраджэння дыяцэзіяльных структур і менавання першага Мітрапаліта ў найноўшай гісторыі Касцёла ў нашай краіне і Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі – Арцыбіскупа (пазней – кардынала) Казіміра Свёнтка, які 15 год таму закончыў свой плённы зямны шлях. Таксама Біскуп Антоні заахвоціў вернікаў узгадаць у малітве пра Біскупа Казіміра Велікасельца, які роўна паўгода таму адышоў у вечнасць, а на працягу шматлікіх гадоў быў верным пілігрымам да Маці Божай Лагішынскай.
Гамілію да сабраных вернікаў падчас святой Імшы прамовіў ксёндз Юрый Страх SAC, вікарый парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе і кіраўнік пешай пілігрымкі з Бярозы да Лагішына. Святар запрасіў вернікаў яшчэ раз глыбока асэнсаваць вялікую ролю Багародзіцы ў гісторыі збаўлення і значэнне Яе веры і вернасці для духоўнага жыцця кожнага чалавека.
На заканчэнне святой Імшы Біскуп Антоні Дзям’янка паблагаславіў усіх вернікаў, а кусташ лагішынскага санктуарыя ксёндз Андрэй Шут нагадаў вернікам пра цуды, якія Бог цяпер чыніць праз заступніцтва Марыі ў гэтым месцы. Таксама святар запрасіў усіх вернікаў на наступныя паломніцтвы. У 2027 годзе традыцыйныя жнівеньскія пілігрымкі з Баранавічаў і Бярозы ў Лагішын плануюцца 10-13 жніўня.
Фота - Марына Валасар