АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Праграма пахавання біскупа Казіміра Велікасельца (абноўлена)

Гомель, 10 лютага, аўторак:

19.00 – Святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі (вул. Савецкая,118).

Пінск, 11 лютага, серада:

18.30 – Святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (вул. Леніна, 16);

Пінск, 12 лютага, чацвер:

11.00 – Ютрань за святой памяці біскупа Казіміра ў катэдральным касцёле.

11.30 – Пахавальная Святая Імша за біскупа Казіміра Велікасельца і Абрады пахавання ў Пінскім катэдральным касцёле (вул. Леніна, 16).

Пасля святой Імшы труна з целам біскупа Казіміра будзе перавезена згодна з завяшчаннем у яго родную парафію ў Шэрашаве (Пружанскі р-н), дзе ён будзе пахаваны на мясцовых могілках каля касцёла.
Дакументы In memoriam